Адзіны ў Віцебску храм-помнік.
Таццяна Мацвеева: -Георгіеўскі храм мне асабліва блізкі. Гэта першая царква, куды я прыйшла ў сваім жыцці і з якой у 2007 годзе пачаўся мой шлях да Бога. Гэта здарылася пасля хваробы. Пазней там хрысцілі майго сына. Некаторы час я была прыхаджанкай. Пасля мы пераехалі, зараз самы бліжэйшы храм - Свята-Таццянін, але часцей за ўсё я наведваю Пакроўскі сабор. У Георгіеўскім храме не была вельмі даўно. Але так цёпла ў вас там, і я падумала, што час ад часу буду ездзіць на нядзельныя службы.
ТАЦЦЯНА МАЦВЕЕВА Адзіны ў Віцебску храм-помнік. Як яго будавалі.
*
Свята-Георгіеўская царква знаходзіцца на праспекце Чарняхоўскага, 28. Гэта храм-помнік воінам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Царкву пачалі будаваць у 1995 годзе, калі святкавалі 50-годдзе Перамогі.
*
Раней на гэтым месцы знаходзіўся аэрадром. У 1970-я гады ім перасталі карыстацца, і гэту тэрыторыю адвялі пад гарадскую забудову. Тут вырас жылы мікрараён. А пажарнае дэпо- частка аэрадромной інфраструктуры – стаяла і руйнавалася. Улады аддалі яго пад храм-помнік.
*
Будынак быў напалову аварыйным. У рэканструкцыю ўклалі шмат сіл і грошай. Так, вежа для сушкі пажарных рукавоў ператварылася ў званіцу. А з праёмаў, праз якія выязджалі пажарныя машыны, зрабілі арачныя вокны. Да былога дэпо зрабілі прыбудовы.
*
Фінансавую дапамогу аказвалі многія віцебскія прадпрыемствы і людзі. Хоць у 1990-я мала хто быў багатым. А разбіраць завалы і смецце дапамагалі дэсантнікі. Храм адкрылі для богаслужэнняў у 1996 годзе.
*
У будынку – два храмы. На першым паверсе – царква святога Мікалая Цудатворцы, на другім – царква святога велікамучаніка Георгія Перамоганосца. На другі паверх вядзе лесвіца.
*
Мы змаглі пабываць толькі ў ніжнім храме. У верхнім у гэты час прыбіралі, рыхтаваліся да свята Успення Багародзіцы (28 жніўня). Таму зрабіць там фота не атрымалася.
*
Роспіс храма рабілі пад кіраўніцтвам вядомага маскоўскага іконапісца Уладзіміра Сідзельнікава. Пры царкве ёсць нядзельная школа, іконныя лаўкі, трапезная, бібліятэка. У двары – дзіцячая пляцоўка. Плануюць будаваць дом міласэрнасці.
*
Настаяцель Свята-Георгіеўскага храма – Мікалай Каляда. З самага пачатку, з 1995 года. Сярод прыхаджан – даволі шмат віцебскай інтэлігенцыі.
*
Наколькі мы ведаем, гэта адзіная ў Віцебску праваслаўная царква, дзе рэлігійныя адправы робяць за ахвяраванне, а не за вызначаную суму. Напрыклад, саракавуст у сярэднім у гарадскіх храмах каштуе 15 рублёў. Тут вы можаце замовіць яго за 10. Але ніхто не забаряе вам заплаціць і 20 рублёў ці болей. Ахвяраванне на тое і ахвяраванне: хто колькі можа, столькі і дае.
ТАЦЦЯНА МАЦВЕЕВА https://www.facebook.com/groups/vitebsk.news/?locale=en_GB Больш фота тут - Навіны Віцебска Комментарий к публикации: ****