Дзень незалежнасці ў лагеры праваслаўнага цэнтра “Дружба”

Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь – галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці, якое адзначаецца штогод 3 ліпеня.

У лагеры праваслаўнага цэнтра “Дружба” гэты дзень быў таксама адзначаны святочнымі мерапрыемствамі. Тут з раніцы панавала ажыўленая ўзнятая атмасфера. Адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная гэтаму святу. Дзеці выканалі гімн Рэспублікі Беларусь. Вечарам адбыўся святочны канцэрт, на якім былі прадстаўлены інсцэніроўкі беларускіх народных песень. У такі знамянальны дзень і сонца свяціла па-асабліваму. Адчуванне цеплыні і сардэчнасці прысутнічала ва ўсім. Свята адбылося.

Моладзь ва ўсе часы несла і нясе асаблівую адказнасць за захаванне і пераемнасць культуры і гісторыі народа, за будучыню сваёй краіны. Мэта такіх мерапрыемстваў – выхаванне ў моладзі нацыянальнай і грамадзянскай самасвядомасці, павагі да гісторыі, культуры і традыцый свайго народа, фарміраванне паважлівага стаўлення да сімвалаў дзяржавы – Рэспублікі Беларусь, развіццё актыўнай жыццёвай і грамадзянскай пазіцыі падрастаючага пакалення.

   Отправить статью как PDF