Віншуем нашу Юлю-Юлечку!

romashka_Віншуем сёння рэдактара нашага сайта Юлію Лоскутаву – нашу Юлю-Юлечку, пра якую мы распавядалі ўжо летась, – з днём нараджэння! Мінуў чарговы год у яе жыцці… Ці змянілася яна за гэты час? Бадай, што не: такая ж неабыякавая да ўсяго, што навокал, часам нават і максімалістка, такая ж дапытлівая і ўніклівая, і такая вось хуценькая, як ластаўка… Але, з другога боку, цэлы год вопыту не прайшоў задарма, і яна ўжо не пачынаючы і нерашучы, яна – заўзяты наш рэдактар і адміністратар! А яшчэ, па-сакрэту, стала заўзятай веласіпедысткай! А таксама ж скончыла ў гэтым годзе духоўную семінарыю, і ў яе планах – вучыцца і вучыцца далей.

Сёння віншуем яе па-беларуску, бо любіць яна нашу беларускую мову.

Дарагая Юлечка! Жадаем табе – наперад, па светламу шляху, пераадольваючы ўсе сумненні і цяжкасці, з Божай дапамогай і дзеля славы Божай!

Сябры і прыхаджане.

   Отправить статью как PDF